Стася Губарэвіч: Сілавікі павесілі на балконе сцяг, прымусілі пераапрануцца і сфатаграфавалі


Затрыманне Стасі Губарэвіч. Менск, Беларусь. 20 ліпеня 2021 года. Скрыншот з відэа. Крыніца: Юрый Губарэвіч / Facebook

Былая жонка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча Стася распавяла «Народнай волі» пра абставіны свайго затрымання 20 ліпеня.

«Да нас прыйшлі а 9.40 з пастановай на вобшук, выпісанай на імя Юрася Губарэвіча, бо ён прапісаны…. Сілавікі аглядалі фактычна мой пакой, ператрэслі там усе рэчы, усё раскідалі. Прычым у мяне склалася ўражанне, што рэчы раскідалі менавіта проста каб раскідаць», – адзначыла яна.

Паводле яе, сілавікі, знайшоўшы нацыянальны сцяг, павесілі яго на балконе, а яе прымусілі пераапрануцца ў кашулю з чырвонымі палоскамі і шкарпэткі такога ж колеру.

«Пасля сфатаграфавалі і павезлі ў РАУС. Прыцягнулі да адказнасці за адзіночны пікет, які я зладзіла на сваім жа балконе…», – сказала Стася Губарэвіч.

У пратаколе ж напісана, што сілавікі ішлі па вуліцы, убачылі на балконе сцяг і таму прыйшлі да яе.

Спачатку мне сказалі, што мяне пасадзяць на 20 сутак, але потым далі 70 базавых», – распавяла яна «Народнай волі».

Hавiны
Прайшоў ператрус у Юрася Губарэвіча. Ягоную былую жонку забралі невядомыя
2021.07.20 12:49

Раніцай 20 ліпеня адбыўся ператрус па адрасе, дзе прапісаны старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Пяцёра невядомых звезлі з сабой ягоную былую жонку Стасю Губарэвіч. Пасля яе аштрафавалі на 70 базавых велічынь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў