«Белая Русь» і аб’яднанне ветэранаў. Якія арганізацыі Мінюст адносіць да грамадзянскай супольнасці


Міністэрства юстыцыі Беларусі 22 траўня прыняло рашэнне аб аднясенні шэрагу арганізацыяў да суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, якія маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі ў асаблівых формах. Пералік гэтых арганізацыяў з’явіўся на сайце Мінюсту.

Палатка арганізацыі «Белая Русь» і стэнд з надпісам «Менск – гэта мы» у Парку Перамогі. Менск, Беларусь. 10 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Да грамадзянскай супольнасці Беларусі Мінюст далучае:

  • Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь»,
  • Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў,
  • Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
  • Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын»,
  • Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Асноўнымі задачамі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацыяў) і грамадзянскай супольнасці, паводле Мінюсту, з’яўляюцца: забеспячэнне грамадзянскага народнага адзінства, удзел у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні грамадзянаў, заснаваным на культурных і духоўных традыцыях, захаванне гістарычнай праўды і памяці беларускага народу, арганізацыя канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці, накіраванага на ўмацаванне даверу да інстытутаў дзяржаўнай улады і інш.

Тым часам, паводле праваабарончай арганізацыі Lawtrend, грамадзянская супольнасць у Беларусі сістэматычна разбураецца, пачынаючы з 2020 года. Страты ў грамадскім сектары складаюць ужо не менш за 1283 некамерцыйныя арганізацыі, якія былі ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў