Дзе купіць беларускія кнігі праз інтэрнэт? Падборка крамаў ад Аліны Коўшык


Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык склала спіс інтэрнэт-крамаў з беларускай літаратурай з нагоды Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права.

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчына гартае новае выданне кнігі «(Не)расстраляныя», у якой сабраныя гісторыі жыцця беларускіх пісьменнікаў, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў. Варшава, Польшча. 30 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Для пакупкі беларускіх кніг онлайн Аліна Коўшык раіць такія беларускія крамы:

Kamunikat.org (Коўшык расказвае, што сама заходзіць на гэты сайт амаль штодзённа);

Knihi.by,

Tn.by,

Kniganosha.by,

Ragna.by,

Kniger.by.

Яна таксама падказвае замежныя інтэрнэт-крамы: польскі Allegro.pl  і нямецкі Bookhole.de, дзе ёсць кнігі беларускіх выдавецтваў, а таксама сэрвіс «GoogleBooks», дзе можна купіць электронныя кнігі выдавецтва «Янушкевіч» – апошнім карыстаецца сама Аліна Коўшык, бо часта чытае электронныя кнігі ў дарозе.

Коўшык згадала і пра ідэю адзінай платформы для набыцця беларускіх кніг. Пакуль ідуць абмеркаванні і пошук рэсурсаў для такога праекту, яна заклікала ахвочых далучыцца да абмеркавання на Telegram-канале «Інстытут беларускай кнігі».

Hавiны
Андрэй Янушкевіч распавёў, які твор Стывэна Кінга будзе першым перакладзены на беларускую мову
2023.04.22 19:45

belsat.eu

Стужка навінаў