У законапраект Літвы пра абмежаванні для беларусаў і расейцаў прапанавалі праўкі


Дэпутаты літоўскага Сейму ўнеслі праўкі ў нашумелы праект закону, які сярод іншага забараняе беларусам падавацца на літоўскае грамадзянства.

Крыніца: GitanasNauseda / Twitter

Праўкі прадугледжваюць, што дзеянне часткі 6 артыкулу 3, якая забараняе падавацца на грамадзянства асобам з Беларусі, не распаўсюджвацца на грамадзянаў РБ. Акрамя таго, будзе пакінутая магчымасць падавацца на грамадзянства для грамадзянаў РФ з сталым ВНЖ, а таксама тым, хто мае права аднавіць грамадзянства Літвы.

«Пакуль беларусаў выкраслілі з абмежаванняў на падачу на літоўскае грамадзянства», – паведаміла Крысціна Рыхтэр, прадстаўніца Офісу Святланы Ціханоўскай.

Праўкі ўнеслі дэпутаты Сейму Літвы ад партыі «Laisves».

«Працуем далей!» – напісала Рыхтэр.

Hавiны
Літва прыпыняе выдачу грамадзянства і віз беларусам і расейцам?
2023.03.22 10:46

22 сакавіка Сейм Літвы ўхваліў у першым чытанні законапраект аб новых абмежаваннях у звязку з расейскай агрэсіяй ва Украіне. Ад грамадзянаў Беларусі і Расеі перастануць прымаць заявы на візы ў літоўскіх візавых службах, акрамя тых выпадкаў, калі пасярэднікам выступае МЗС рэспублікі.

Рыхтэр распавядала «Белсату», што закон не мяняе візавых абмежаванняў, якія ўжо існуюць для беларусаў. Абмежаванні Літва ўвяла ў сувязі з абвешчаным надзвычайным палажэннем. Гуманітарныя візы выдаваліся з падтрыманнем МЗС Літвы, і для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў рэжыму, працэс атрымання візаў застанецца нязменны, заяўляла Рыхтэр. Дакумент пакуль не прыняты, і вядома, што ён можа яшчэ і змяніцца.

«Закон абмяжоўвае для беларусаў атрыманне электронных рэзідэнцтва і подпісу, і пакуль што не да канца зразумела, ці будзе магчымасць у тых, хто ўжо меў рэзідэнцтва, абнавіць яго, калі скончыцца тэрмін дзеяння. Пра гэта пакуль складана сказаць», – казала прадстаўніца Офісу.

Паводле Рыхтэр, закон павінен быць скіраваны на тых, хто прыбыў у Літву, але пры гэтым працягвае супрацу з рэжымам Лукашэнкі – фінансава ці шляхам перадачы інфармацыі сілавым структурам. І ў гэтым плане засцярогі літоўскага ўраду зразумелыя.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў