Расейская журналістка Аксана Бауліна загінула пад абстрэлам у Кіеве


Журналістка расейскага выдання «The Insider» Аксана Бауліна загінула пад абстрэлам у Кіеве пры выкананні рэдакцыйнага задання. Яна здымала разбурэнні пасля абстрэлу расейскімі войскамі Падольскага раёну сталіцы і трапіла пад новы ракетны абстрэл, паведамляе рэдакцыя «The Insider».

Разам з ёй загінула яшчэ адна цывільная асоба. Двое асобаў, якія яе суправаджалі, параненыя і шпіталізаваныя.

Аксана Бауліна.
Фота: theins.ru

Да прыходу ў «The Insider» Аксана працавала ў «Фондзе барацьбы з карупцыяй», аднак пасля ўнясення арганізацыі ў спіс экстрэмісцкіх яна мусіла з’ехаць з Расеі. Аксана таксама працавала ў камандзе «Вот Так» на «Белсате».

У якасці карэспандэнта Аксана паехала ва Украіну, дзе паспела зрабіць некалькі рэпартажаў з Львова і Кіева для «The Insider».

«Мы працягнем асвятляць вайну ва Украіне, у тым ліку і такія ваенныя злачынствы Расеі, як абстрэлы без разбору жылых раёнаў, дзе гінуць мірныя жыхары і журналісты», – заявілі ў рэдакцыі «The Insider».

Усяго з пачатку вайны ва Украіне загінулі як мінімум шэсць журналістаў, палова з іх – з замежных выданняў.

Гісторыі
Прайшлі Ірак і Афганістан, але загінулі ва Украіне. Распавядаем пра журналістаў, якія сталі ахвярамі вайны
2022.03.18 10:10

АД belsat.eu

Стужка навінаў