Аблавы з «карпянкоўцамі», Чалы – «экстрэміст», смерць начальніка калоніі. Рэпрэсіі 23 лютага


У Беларусі амаль чатыры гады штодня з’яўляюцца навіны пра палітычныя рэпрэсіі, затрыманні і суды. «Белсат» расказвае, што стала вядома за адзін дзень 23 лютага.

Светлана Тихановская и президент Польши Анджей Дуда встретились с представителями белорусской диаспоры во дворце Бельведер в Варшаве, Сергей Чалый, журналист Белсата
Сяргей Чалы, сацсеткі якога назвалі «экстрэмісцкімі». Варшава, Польшча. 9 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Ананімныя Telegram-каналы, звязаныя з сілавымі структурамі, расказалі аб затрыманнях у Жыткавічах і Петрыкаве за падпіскі на каналы, названыя «экстрэмісцкімі». На «пакаянных відэа» паказалі шэсць чалавек. Ім інкрымінуюць не толькі адміністратыўныя артыкулы, але і крымінальныя. Дакладная колькасць затрыманых і абвінавачаных невядомая.

Сілавікі сцвярджаюць, што ў затрыманнях у бралі ўдзел «карпянкоўцы» – атрад спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў «Буран». Іншы такі атрад «карпянкоўцаў», «Тайфун», браў удзел у затрыманні жыхара Горадні за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сілавікі таксама пахваліліся затрыманнем за «Абразу прадстаўнікоў улады» падчас выбараў-2020 мужчыны з Берасцейскага раёну, затрыманнем за каментары ў «экстрэмісцкіх» чатах жыхара Магілёва, затрыманнем за распаўсюд «забароненай» інфармацыі праз Telegram майстра «Слоніммэблі», які мае хворае дзіця.

Як стала вядома 23 лютага, днём раней затрымалі пастара евангельскай царквы Новалукомля Аляксандра Зарэцкага, бо падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне.

Hавiны
Трыумф дыктатуры: на пахаванне Ігара Ледніка прыйшло не больш за 10 чалавек
2024.02.23 10:44

У Дуброўне сілавікі прайшліся па тых, каго раней затрымлівалі з палітычных прычынаў, расказвае Orsha.eu. За тры дні да «адзінага дня галасавання» сілавікі завіталі да чатырох дзясяткаў чалавек, каб паведаміць, што распачалі новую справу, бо нібыта хтосьці ў Дуброўне пашкодзіў плакат кандыдата ў дэпутаты.

Не спыняюцца і палітычныя суды, але праваабаронцам становіцца вядома не пра ўсе працэсы і не адразу. Так, гарадзенскія праваабаронцы «Право имеют» даведаліся, што лідчанку Марыну Сокал 23 лютага мелі судзіць другі раз за «Атрыманне замежнай дапамогі», хоць першы раз яе судзілі 14 лютага за тое самае, пры чым судзіла тады тая самая суддзя Наталля Лобан.

Акрамя таго, толькі ў Гарадзенскай вобласці 23 лютага мелі прайсці чатыры суды за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ад 7 лютага ў вобласці было ўжо не менш за 12 такіх судоў з пакараннямі штрафамі, канфіскацыяй тэлефона, грамадскімі работамі і арыштам.

Следчы камітэт расказаў пра «спецыяльнае вядзенне» і назваў імёны дзевяці беларусаў, якіх хочуць асудзіць за «Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ).

Гісторыі
Затрыманне, ператрусы, ціск КДБ і параноя. Алесь Крот апавёў пра свой ад’езд з Беларусі
2024.02.23 07:00

Былыя палітвязні расказалі пра здароўе зняволенага літаратуразнаўцы і палітолага Аляксандра Фядуты: яго этапавалі ў магілёўскую калонію № 15 ужо ў кепскім стане здароўя, але гоняць працаваць нават калі ён ледзь перастаўляе ногі. Фядуту асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі за «Спробу дзяржаўнага перавароту».

Як стала вядома берасцейскай «Вясне», баранавіцкі палітзняволены, Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы. Чаму, сам Гундар не ведае, рашэння суду яму не выдалі. 63-гадовага інваліда без адной нагі асудзілі на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, назваўшы вінаватым у «Змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» ў межах «справы Аўтуховіча».

Пасля 30 дзён арышту вызвалілі былога палітвязня Аляксея Раманава, якога 23 студзеня схапілі нібыта за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле звестак радыё «Свабода», лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэнне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт.

Але пасля 15 дзён арышту не выйшаў на волю святар з Рагачова Ігар Кавальчук, якога раней пакаралі за «экстрэмісцкія матэрыялы».

«Гомельская вясна» даведалася, што палітвязня і бас-гітарыста рок-гурту «Tor Band» Андрэя Ярэмчыка этапавалі ў папраўчую калонію № 22 у Івацэвічах. Музыкаў гурту асудзілі на тэрміны ад 7,5 да 9 гадоў за «Экстрэмісцкае фармаванне».

Агляд
На што ідуць беларусы, каб не служыць у войску. Дакументы «Кіберпартызанаў»
2024.02.23 18:26

Былы палітвязень і музыка Антон Маслыка расказаў «Вясне» пра тое, як перанёс зняволенне – і як у калоніі яму забаранілі займацца музыкай, бо начальніку калоніі «прыляціць», калі даведаюцца, што «ў мяне тут экстрэміст на гітары грае».

Магілёўскія праваабаронцы «Mayday» паведамілі 23 лютага пра смерць 47-гадовага былога начальніка калоніі № 3 «Віцьба» Аляксея Старавойтава, які ствараў у калоніі нялюдскія ўмовы для палітвязняў, з якіх два памерлі ў няволі. Паводле звестак былога палітвязня Сяргея Пятрухіна, супраць Старавойтава распачалі крымінальную справу – і той учыніў самагубства.

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі старонкі ў сацсетках вядомага эканаміста Сяргея Чалага і шэраг іншых старонак у Telegram, TikTok і «Аднакласніках». У асабовы «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 чалавек.

Тым часам адзін з ананімных Telegram-каналаў сілавікоў выпадкова выдаў сябе: мяркуючы па выпадкова апублікаваным файле, канал «Невольфович» вядзе Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Міністэрства абароны. І яно, падобна, карыстаецца пірацкай версіяй «Microsoft Word».

Рэпартаж
«У вашай Варшаве цямнее ў абед». Паэт і былы палітвязень Мікіта Найдзёнаў рыхтуе новую кнігу вершаў
2024.02.23 12:58

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў