Затрымалі пастара, які маліўся за спыненне вайны ва Украіне


22 лютага затрымалі пастара евангельскай царквы Новалукомля Аляксандра Зарэцкага, бо падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне, паведамляе «Хрысціянская візія».

Пастар евангельскай царквы Новалукомля Аляксандр Зарэцкі.
Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram

Мясцовыя ідэолагі і раней неаднаразова выказвалі прэтэнзіі да пастара з нагоды ягоных малітваў, а таксама пагражалі пераследам. Яны былі незадаволеныя таксама тым, што Аляксандр Зарэцкі адмаўляўся ўдзельнічаць у праўладных палітычных мерапрыемствах.

Гэта не першае затрыманне Зарэцкага. У ліпені 2021 года ў доме пастара быў праведзены ператрус, 20 красавіка 2023 года яго затрымлівалі паводле артыкулу 19.11 КаАП за лайкі і каментары на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі. Зарэцкі два разы запар быў асуджаны на 15 содняў, агулам правёў месяц за кратамі.

Аналітыка
Царква імя Лукашэнкі. Якім рэлігійным арганізацыям Беларусі падрыхтавацца да ліквідацыі
2023.10.16 18:52

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў