Адзін з ананімных Telegram-каналаў сілавікоў выпадкова выдаў сябе (і свой пірацкі софт)


Шматлікія службы і ведамствы беларускіх уладаў вядуць ананімныя Telegram-каналы – напрыклад, такія каналы выконваюць функцыі прэс-службаў Аляксандра Лукашэнкі, міністэрства замежных справаў і сілавых структураў, адказных за палітычныя рэпрэсіі. Канал «Невольфович» выпадкова сябе дэананімізаваў 23 лютага.

Віктар Хрэнін.
Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»/ Telegram / modmilby

Telegram-канал «Невольфович» апублікаваў вечарам 22 лютага і неўзабаве выдаліў DOC-файл «Интервью МС на 22.02». Сам файл недасяжны, але выданне «Наша ніва» пераказвае ягоны змест: пагрозы міністра абароны Віктара Хрэніна дзяржавам NATO цытавалі ў тым ліку «дэструктыўныя рэсурсы» з ахопам больш за 200 тысяч чытачоў, «распаўсюджвалі афіцыйны парадак дня з акцэнтам, што заявы міністра нясуць пагрозу».

«Наша ніва» звярнула ўвагу на тэхнічныя звесткі файла. Аўтарам пазначаны «ГУИР» – гэтай абрэвіятурай пазначаецца Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы. Такая структура ёсць у Міністэрстве абароны, яе ўзначальвае генерал Леанід Касінскі.

Апошнія змены ў файл уносіў карыстальнік «Zver» – на думку «Нашай нівы», гэта не нікнэйм чалавека, а пазнака пірацкай зборкі «Microsoft Office».

Пры тым канал «Невольфович» сапраўды наўрад ці звязаны з Вальфовічам – такое прозвішча мае дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі, які перайшоў на гэтую працу з пасады першага намесніка міністра абароны 26 студзеня 2021 года. Менавіта ў гэты дзень быў створаны ананімны канал «Невольфович».

Hавiны
У Беларусі ўзаконілі паралельны імпарт і пірацкі кантэнт
2023.01.06 10:40

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў