Сацсеткі Сяргея Чалага прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі»


19 лютага суд Цэнтральнага раёну Менску прыняў пастанову аб прызнанні акаўнтаў Сяргея Чалага ў сацыяльных сетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Сергей Чалый, ведущий программы «Давайте разбираться» на Белсате
Сяргей Чалы, вядоўца праграмы «Давайце разбірацца», у студыі «Белсату» ў Варшаве, Польшча. 8 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

У спіс трапілі старонка chaly_bic у Instagram, акаўнты ў Tik-Ток chaly_bic і chaly_live, старонкі ў Facebook «Чалый на БРЦ» і «Сергей Чалый».

«Экстрэмісцкім» прызнаны тэлеграм-канал «Сергей Вячеславович Чалый» і Youtube-канал «Чалый LIVE».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў