Ціханоўская анансавала перамовы адносна стварэння кааліцыі падтрымання Беларусі


Выступаючы 23 лютага перад амбасадарамі АБСЕ ў Вене, абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала запусціць Маскоўскі механізм у справах Беларусі. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў Офісе палітыка.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Офіс Ціханоўскай

Слуханні арганізавалі дэлегацыі Швецыі, ЗША, Літвы і Еўрапейскага Звязу. Удзел у іх узялі 38 амбасадараў з краінаў АБСЕ.

У сваёй прамове Ціханоўская заклікала АБСЕ перазапусціць Маскоўскі механізм адносна Беларусі на тэму гуманітарнай катастрофы, масавых парушэнняў правоў чалавека і саўдзелу рэжыму ў вайне. Паводле яе, Маскоўскі механізм дапаможа зрушыць справы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах.

Hавiны
«Такія рэжымы нельга ўлагоджваць». Ціханоўская і Савіных выступілі на ПА АБСЕ
2023.02.23 16:28

Таксама Ціханоўская заклікала краіны, якія падтрымалі Венскі механізм у 2022 годзе, стаць часткай міжнароднай кааліцыі ў падтрыманне незалежнай Беларусі. Гэтая кааліцыя магла б дапамагаць дэмакратычнаму руху, ціснуць на рэжым у Беларусі, прыцягваць да адказнасці вінаватых у злачынствах, займацца дэлегітымізацыяй рэжыму і падрыхтоўкай новай Беларусі.

Чакаецца, што Маскоўскі механізм будзе запушчаны праз месяц. Кансультацыі пра стварэнне кааліцыі адбудуцца ў бліжэйшыя тыдні.

Перамовы з уладамі Аўстрыі

Таксама ў Вене Ціханоўская абмеркавала супрацу са спікерам парламента Аўстрыі Вольфгангам Саботкам. Былі абмеркавання пытанні магчымасці стажыровак для беларусаў і стварэння і афармлення ў парламенце Групы сяброў Беларусі, якая будзе займацца беларускім пытаннем на сталай аснове.

Ціханоўская прапанавала аўстрыйскаму парламенту разгледзець магчымасць прызнання КДБ і ГУБАЗіКу злачыннымі арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм, ды запрасіла далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.

Апроч таго, Ціханоўская абмеркавала з міністаркай юстыцыі Альмай Задзіч адкрыцця справаў у Аўстрыі ў межах Універсальнай юрысдыкцыі, пачатку папярэдняга расследавання ў міжнародным крымінальным судзе злачынстваў рэжыму ды арганізацыі трэнінгаў для беларускіх праваабаронцаў і юрыстаў на гэтыя тэмы.

На сустрэчы з мэрам Вены Міхаэлем Людвігам размаўлялі пра падтрыманне беларускай дыяспары ў Вене, арганізацыю мерапрыемстваў, кніжных выставаў, прысвечаных Беларусі.

Святлана Ціханоўская і мэр Вены Міхаэль Людвіг.
Фота: Офіс Ціханоўскай

Абмяркоўваўся запуск абменаў ці рэзідэнцыяў для рэпрэсаваных беларускіх творцаў, падтрыманне дзеячаў беларускага рабочага руху і прафсаюзы, магчымасць стажыровак для маладых беларусаў.

Hавiны
Скандал на Парламенцкай асамблеі АБСЕ: палова дэлегатаў пакінула паседжанне праз Расею
2023.02.23 15:42

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў