У Мінздароўя распавялі пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі


Намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка сцвярджае, што сітуацыя з захворваннем на каронавірус цяпер значна лепей, чым у 2020-2021 гадах. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Захворванне ў нас нашмат ніжэйшае, чым у першую хвалю 2020 года. Я ўжо не гавару пра восень 2021 года, калі ў нас зашкальваў паказнік захваральнасці з прычыны таго, што дэльта, потым амікрон далучыліся», – сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле ягоных словаў, цяпер у Беларусі адносна стабільная сітуацыя. Цыркулююць амікрон-штам каронавіруса і яго разнавіднасці. Пры гэтым ніякіх лічбаў Тарасенка не агучыў.

«Пэўны папуляцыйны імунітэт з улікам вакцынацыі, перанесенага захворвання сфармаваны. Калі разглядаць, як развівалася сітуацыя ад вуханьскага штаму да дэльты і ў далейшым да мікрону, мы можам чакаць усплёск захворвання, з верасня па снежань адзін раз у год», – адзначыў намеснік міністра.

Галоўны лекар Берасцейскай абласной клінічнай лякарні Аляксандр Карпіцкі патлумачыў, што на стацыянар з каронавіруснай інфекцыяй працягваюць штодзень паступаць пацыенты.

«Працэс працягваецца. Самая мінімальная колькасць пацыентаў, якая была за мінулы перыяд, – 10 чалавек у дзень. А так у межах 15-20, – сказаў ён. – Плынь не такая цяжкая, але, як і пры пандэміі, у большай ступені церпяць пацыенты пажылога ўзросту са спадарожнымі паталогіямі».

У шэрагу выпадкаў хвароба прыводзіць да смяротнага зыходу, заўважыў Карпіцкі.

Hавiны
Прышчэпкі супраць COVID-19: у Беларусі змянілі ўмовы вакцынацыі
2023.10.22 14:16

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў