Прышчэпкі супраць COVID-19: у Беларусі змянілі ўмовы вакцынацыі


З 22 кастрычніка набывае моц пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі № 162, якая прадугледжвае новы парадак вакцынацыі супраць інфекцыі каронавірусу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Delfi.lt

Пастанова ад 5 кастрычніка 2023 года № 162, у прыватнасці, вызначае, што вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 будзе праводзіцца штогод у верасні – снежні. У дакуменце таксама тлумачыцца, якія групы насельніцтва будуць падлягаць абавязковай вакцынацыі.

Прышчэпкі супраць каронавірусу будуць рабіць дзецям (5 – 17 гадоў) з хранічнымі захворваннямі, з імунасупрэсіяй, і тым, хто знаходзіцца ва ўстановах з кругласуткавым рэжымам знаходжання. Таксама – дарослым асобам, якія пакутуюць на хранічныя захворванні, з імунасупрэсіяй, і пажылым людзям (старэйшым за 60 гадоў), якія знаходзяцца ці працуюць ва ўстановах з кругласуткавым рэжымам знаходжання.

У пераліку таксама медычныя і фармацэўтычныя працаўнікі, цяжарныя жанчыны.

Іншым асобам, каб прышчапіцца супраць каронавірусу, трэба самім звяртацца ў медычныя ўстановы («Іншыя асобы – пасля звароту»).

Як раней паведамляла Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі штогод больш за 4 млн чалавек хварэе на вострыя рэспіраторныя захворванні, выкліканыя інфекцыямі. У 2023 годзе міністэрства планавала прышчапіць супраць розных інфекцыяў, у тым ліку грыпу і каронавірусу, 40 % насельніцтва краіны.

Ведамства ўжо даўно не падае дакладнай статыстыкі пра колькасць захворванняў на COVID-19. Напрыканцы верасня ў міністэрстве проста сцвярджалі: «Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем».

Інтэрв’ю
Педыятр Мая Церакулава, якая ўцякла з Беларусі ад рэпрэсіяў, стварыла YouTube-канал пра дзіцячае здароўе
2023.10.22 08:30

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў