У Будслаўскім касцёле адрамантавалі 45 % даху


У Будславе працягваюць рамонт даху пасля пажару, які адбыўся 11 траўня сёлета. Паводле інфармацыі Telegram-каналу «Адновім Будслаў разам!», аднавілі амаль палову знішчанага агнём даху.

З пачатку верасня ў Будславе працаўнікі здолелі змантаваць металаканструкцыі касцёльнага даху, завяршылі падстрахоўку купала і накрылі 45 % даху.

Паводле апошніх звестак на пачатак верасня, на аднаўленне касцёлу ахвяравалі каля 1,21 млн рублёў, аднак гэтай сумы ўсё адно не хапае для правядзення ўсіх работаў.

Ахвяраваць грошы на аднаўленне святыні можна на сайце budslau.by.

Пажар у Будслаўскім касцёле ўспыхнуў раніцай 11 траўня гэтага года. У выніку касцёл быў моцна пашкоджаны. Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але будынак моцна пацярпеў.

Будслаўскі касцёл лічыцца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця каталікоў, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва.

Рэпартаж
«Гэта трагедыя, я плакала». Як жыве Будслаў, дзе гарэў адзін з галоўных касцёлаў Беларусі
2021.05.16 19:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў