Тэракт у Маскве: Латушка заклікаў беларусаў пазбягаць гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры


Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка выступіў з заявай з прычыны тэракту ў Маскве, дзе загінулі некалькі дзясяткаў асобаў.

Павел Латушка
Павел Латушка.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«У святле падзей, якія адбываюцца ў Расеі, якім папярэднічала інфармацыя заходніх разведак аб магчымых тэрактах на тэрыторыі Расеі, а таксама прапагандысцкіх заяў Лукашэнкі аб пагрозе «аперацый пад чужым сцягам», і ва ўмовах «праверкі баявой гатовасці», якая праводзіцца яго рэжымам, заклікаю беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца ў Беларусі і Расеі, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, у тым ліку гандлёвых і забаўляльных цэнтраў», – адзначыў палітык.

«Не рызыкуйце сваёй бяспекай. Беражыце сябе», – дадаў палітык.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская таксама заклікала беларусаў «паклапаціцца аб сваёй бяспецы, пазбягаць навал людзей і ўважліва назіраць за тым, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшы час». Яна выказала спачуванні сем’ям і блізкім загінулых у тэракце ў Маскве і пажадала здароўя тым, хто пацярпеў.

Пры гэтым Ціханоўская адзначыла, што мінулыя падобныя тэракты сталі падставай для вайны ў Чачэніі.

«Калі гэта і зараз стане падставай для абʼяўлення вайны, то мы будзем не іншымі назіральнікамі. Цяпер маштабаванне вайны азначае наўпроставую небяспеку для Беларусі, якую Расея зробіць паўнавартаснай удзельніцай сваіх планаў. Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець проста на яе», – сказала яна.

Абнаўляецца
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Глядзіце спецэфір «Вот Так»
2024.03.22 20:49

Увечары 22 сакавіка перад канцэртам гурту «Пікнік» у маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» адбылася масавая страляніна, гучалі выбухі. Было забіта не менш як 40 асобаў, параненыя не менш за 130.

Шэраг краінаў два тыдні таму папярэджвалі, што нешта такое можа здарыцца. Гэтак, на сайце амбасады Злучаных Штатаў у Расеі 8 сакавіка з’явілася паведамленне пра магчымыя тэракты ў Маскве. Пазней падобныя папярэджанні выдалі Злучанае Каралеўства, Латвія, Канада, Нямеччына, Паўднёвая Карэя, Чэхія і Швецыя.

Адказнасці на сябе за тэракт на момант публікацыі ніхто не ўзяў.

Hавiны
ЗША і іншыя краіны папярэджвалі пра магчымы тэракт за два тыдні да маскоўскага расстрэлу
2024.03.22 22:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў