Ігар Макар раскрытыкаваў відэа з «затрыманнем тэрарыста» ў Горадні


Былы афіцэр спецпадраздзялення «Алмаз» Ігар Макар  у размове з «Белсатам» заявіў, што фільм пра штурм кватэры з «тэрарыстам» у Горадні, які паказалі на дзяржаўным тэлебачанні, выклікае шмат пытанняў. На думку былога сілавіка, фільм створаны дзеля прапагандысцкіх мэтаў.

Ігар Макар заклікаў беларусаў не выходзіць на пратэсты падчас УНС. Люты, 2021 года. Крыніца: скрыншот з відэа / Радио 97 / YouTube

Ігар Макар, які ў мінулым быў афіцэрам спецпадраздзялення «Алмаз», лічыць, што «затрыманне тэрарыста» ў Горадні ёсць інсцэнізацыяй. Афіцэр пагаджаецца з меркаваннем сваіх калегаў з «ByPol» і тлумачыць, што калі працуе спецпадраздзяленне, аперацыя плануецца.

Перад тым, як паступае сігнал, вядуцца аператыўныя мерапрыемствы. Дзяржава будзе намагацца затрымаць, а не знішчыць меркаванага тэрарыста. І існуе шмат спосабаў затрымання чалавека без стратаў. Для мяне дзіўным ёсць тое, што асоба, якая рыхтавала тэракт, група для фінальнага затрымання вядзе з ім перамовы. Спецпадраздзяленне ставіць на раптоўнасць.

Стрэлы і выбухі, якія гучалі ў відэа, насамрэч не ёсць стралянінай з аўтамата, і выбухнула не баявая граната, а святлошумавая.

Асоба, якую называюць тэрарыстам, пра якую сцвярджаюць, што ў кватэры трымаў зброю, выбухоўку, але паводзіў сябе вельмі дзіўна. Ён нібыта толькі страляў, кідаў гранаты, але не намагаўся ўцякаць. Да ўсяго, перавезці з Польшчы зброю сёння ў Беларусь проста фізічна немагчыма. Пытанні выклікае нават узровень маскіроўкі.

«Затрымаць тэрарыста маглі б падчас аператыўнага здымання. Потым зладзілі б ператрус у кватэры. У іншым выпадку, калі планавалі затрыманне небяспечнага ўзброенага тэрарыста, то на затрыманне прыбыла б спецыяльная група з поўным экіпаваннем. Ніколі працаўнікі не зойдуць у кватэру, а потым будуць выбягаць, бо разбурыцца шыхт», – кажа Ігар Макар.

ВІДЭА
Ігар Макар не выключае, што Андрэй Зельцар мог уцячы праз вакно
2021.10.01 14:14

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў