Затрыманы кіроўца МАЗу, што сутыкнуўся з маршруткай пад Смалявічамі


Следчы камітэт 22 лютага паведаміў падрабязнасці расследавання сутыкнення маршрутнага таксі і цяжкавіка ў Смалявіцкім раёне. Як адзначана, высветленыя асобы ўсіх загінулых у ДТЗ.

Следчы камітэт.
Фота: sk.gov.by

Колькасць загінулых застаецца нязменнай – 11 асобаў, у тым ліку двое падлеткаў 13 і 14 гадоў. Яшчэ дзевяць асобаў знаходзяцца ў больніцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

«Кіроўца маршруткі жывы і знаходзіцца ў больніцы. Першапачатковая інфармацыя аб яго гібелі не пацвердзілася», – заявілі ў СК.

Пры гэтым кіроўца МАЗу затрыманы паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства.

Таксама прызначаныя пазапланавыя праверкі транспартных кампаніяў у пытаннях арганізацыі перавозак. Следчыя канфіскавалі дакументы прадпрыемстваў, якім належаць МАЗ і маршрутка.

20 лютага на трасе каля Смалявічаў маршрутка з людзьмі сутыкнулася з гружаным МАЗам. У аварыі загінулі 11 асобаў, сярод якіх дзіця. У больніцу ў Смалявічах шпіталізавалі 9 асобаў.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК («Парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх і болей асобаў»). А транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі пастанавіла ўзмацніць кантроль за маршрутнымі таксі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў