На беларускай мяжы ЗСУ правялі вучэнні па абароне Кіева


Зброеныя сілы Украіны правялі вучэнні падраздзяленняў са складу групоўкі сіл і сродкаў абароны Кіева на паўночнай мяжы краіны, заявіў начальнік штабу, намеснік камандуючага Сухапутнымі войскамі ЗСУ Аляксандр Паўлюк у сваім тэлеграм-канале.

Скрыншот з відэа: Pavliuk_KSV/Telegram

«На паўночнай мяжы прайшлі чарговыя вучэнні падраздзяленняў са складу групоўкі сіл і сродкаў абароны Кіева. Ва ўмовах максімальна набліжаных да баявых асабісты склад адпрацоўваў уменне выяўляць і знішчаць тактычныя групы дэсанта суперніка шляхам блакавання і нанясення ім паразы танкавымі падраздзяленнямі, агнявымі групамі, абсталяванымі бронеаўтамабілямі MaxxPro і падраздзяленнямі пяхоты», – напісаў Паўлюк у сваім тэлеграм-канале.

Ён таксама дадаў, што падчас вучэнняў украінскія вайскоўцы адпрацавалі ўзаемадзеянне штурмавых стралковых груп з браніраванай тэхнікай падчас штурму населенага пункта.

Усе вучэнні праходзілі ва ўмовах вядзення супернікам умоўнага ракетна-артылерыйскага абстрэлу.

Скрыншот з відэа: Pavliuk_KSV/Telegram
Скрыншот з відэа: Pavliuk_KSV/Telegram

Раней Паўлюк паведамляў пра інжынерна-сапёрныя падраздзяленні на ўкраінска-беларускай мяжы, якія праводзяць мініраванне дарог, лясных палос і іншых участкаў мясцовасці «з мэтай недапушчэння хуткага ўкліньвання суперніка ў баявыя парадкі падраздзяленняў ЗСУ».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў