Медыі: Максу Мірнаму выдалілі ў Менску ракавую пухліну з галавы


У вядомага беларускага тэнісіста, былой першай ракеткі свету ў парным разрадзе, дзесяціразовага ўладальніка тытулаў «Вялікага шлема», алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага дыягнаставалі злаякасную пухліну. Пра гэта паведамляе Smartpress.by са спасылкай на свае крыніцы.

Максім Мірны. Скрыншот з відэа belarustennis / Instagram

Спартовец звярнуўся да лекараў са скаргамі на галаўныя болі крыху больш як месяц таму. Праведзенае МРТ пацвердзіла несуцяшальны дыягназ.

Тэнісісту правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з менскіх больніцаў. Аперацыя доўжылася 8 гадзінаў і прайшла вельмі паспяхова. Максім Мірны добра перанёс аперацыю і пасля з’ехаў з Беларусі для працягу лячэння.

Аб’ектыў
Максім Мірны «пакаяўся»
2023.10.31 21:11

У канцы кастрычніка спартовец адмовіўся ад сваёй заявы, зробленай у жніўні 2020 года, калі ён асудзіў гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ягоныя словы апублікавала Федэрацыя тэніса Беларусі.

Мірны вярнуўся ў краіну і заявіў, што шкадуе пра сваю пазіцыю ў 2020 годзе. Тэнісіст спаслаўся на тое, што падчас пандэміі ў яго памерлі двое сваякоў – сястра бацькі і сястра маці. Гэтую трагедыю ён цяжка перажываў, а потым «здарыліся нашыя выбары 2020 года».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў