Цягнік насмерць збіў жыхарку Баранавічаў у Івацэвіцкім раёне


У Івацэвіцкім раёне ўвечары 20 кастрычніка пад коламі цягніка загінула 61-гадовая жыхарка Баранавічаў. Трагедыя адбылася на прыпыначным пункце «Боркі», паведамляе Следчы камітэт.

Месца трагедыі ў Баранавічах. Крыніца: skgovby / Telegram

Што стала прычынай трагедыі не называецца.

Следчы са спецыялістамі УДКСЭ па Берасцейскай вобласці правялі агляд месца здарэння. Зафіксавана следавая карціна, апытаны відавочцы, назначана судова-медыцынская экспертыза.

Абставіны здарэння будзе ўстанаўліваць Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэту ў ходзе праверкі.

Hавiны
У аварыі пад Смалявічамі загінула маленькая дзяўчынка
2023.10.21 18:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў