Украінскія вайскоўцы звярнуліся да беларускага народу


Збройныя сілы Украіны звярнуліся да беларускага народу. У відэа прагучаў заклік не ўступаць у вайну супраць суседзяў.

Украінскія вайскоўцы чарговы раз звярнуліся да беларускага народу з заклікам не ўступаць у вайну супраць Украіны на баку Расеі. Прадстаўнікі ЗСУ адзначылі, што Украіна ніколі не пагражала Беларусі, нягледзячы нават на расейскія абстрэлы з тэрыторыі РБ.

«Калі армія Беларусі падтрымае расейскую агрэсію, мы адкажам. Адкажам гэтак сама жорстка, як і ўсім акупантам на тэрыторыі Украіны – з выкарыстаннем усяго арсеналу ўзбраенняў, з нанясеннем удараў па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі вашай краіны. Мы не хочам гэтага. Мы заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі не выконваць загадаў вашага кіраўніцтва аб уступленні ў вайну супраць Украіны, якія ёсць злачынствам згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і нормамі міжнароднага права», – адзначаецца ў звароце.

Украінцы нагадваюць, што на вайне цяпер гінуць людзі за за амбіцыі і страх Пуціна і Лукашэнкі.

Замежныя вайскоўцы адзначаюць, што ў Беларусі расце колькасць расейскіх вайскоўцаў, але пакуль прыкметаў нападу на Украіну з Беларусі няма.

Hавiны
Белы дом не бачыць прыкметаў удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне ва Украіне
2022.10.21 10:02

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў