Віцебская міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме на месцы расстрэлаў ля вёскі Хайсы


Заяву аб вандалізме на месцы масавых расстрэлаў пад Віцебскам падаў праваабаронца Павел Левінаў. Міліцыя адказала, што падставаў для расследавання няма, піша «Deutsche Welle» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паламаныя крыжы ў Хайсах.
Фота: privat

Лес ля вёскі Хайсы пад Віцебскам называюць віцебскімі Курапатамі, бо там у 1930-я гады здзяйсняліся масавыя расстрэлы рэпрэсаваных грамадзянаў. З восені 2022 года тут адбываюцца акты вандалізму – былі зламаныя мемарыяльныя табліцы, стэнд і каля 20 крыжоў, распавёў стваральнік ініцыятывы «Хайсы – віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў. 72-гадовы актывіст, які з’ехаў з Беларусі праз пераслед, упэўнены, што мемарыял знішчаюць «на запыт уладаў».

Hавiны
У «віцебскіх Курапатах» знішчаны мемарыяльныя крыжы з шыльдамі
2023.05.15 20:16

Беларускі праваабаронца Павел Левінаў напісаў заяву аб фактах вандалізму ў мясцовую міліцыю і папрасіў даць прававую ацэнку дзеянням невядомых асобаў, якія пашкодзілі мемарыял у Хайсах. У адказе Віцебскі РАУС паведаміў, што было праведзенае правяранне, аднак падставаў для далейшых следчых дзеянняў міліцыянты не знайшлі.

Гісторыі
Што вядома пра віцебскія Курапаты
2023.05.28 13:43

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў