У Менску за глумленне з дзяржаўнага сцяга затрыманы замежнік


На лінію 102 паступіла паведамленне, што ў Менску на праспекце Незалежнасці невядомы падпаліў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, распавядае прэс-служба МУС Беларусі.

Государственный флаг Беларуси, красно-зеленый флаг
Беларускі дзяржаўны сцяг. Менск, Беларусь. 20 лютага 2022 года.
Фота: «Белсат»

Аператыўнікі Першамайскага РАУС затрымалі 26-гадовага замежніка – «прыхільніка нацысцкай ідэалогіі», як піша пра яго МУС.

«Устаноўлена, што напярэдадні ўвечары мужчына выпіваў ва ўстановах у цэнтры сталіцы, потым накіраваўся гуляць па горадзе. На праспекце Незалежнасці ён сарваў з будынкаў тры дзяржаўныя сцягі, адзін з іх падпаліў. Таксама фігурант падпаліў урну», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні сілавікоў.

Затрыманага нібыта раней судзілі за крадзеж і хуліганства. Следчыя пачалі крымінальную справу за глумленне з дзяржаўных сімвалаў. Правяраецца датычнасць мужчыны да здзяйснення аналагічных злачынстваў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў