У Беларусі зноў таннее аўтамабільнае паліва


З 25 красавіка максімальныя рознічныя цэн на АЗС Беларусі змяншаюцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Кошт аўтамабільнага бензіну цяпер складзе:

  • АІ-92-К5-Еўра 2,28 руб.,
  • АІ-95-К5-Еўра – 2,38 руб.,
  • АІ-98-К5-Еўра – 2,60 руб.,
  • дызельнае паліва – 2, 38 руб.

Гэта ўжо другое патанненне аўтамабільнага паліва за гэты тыдзень. Мінулы раз цэны зніжаліся 18 красавіка.

Агулам з пачатку году кошты на паліва знізіліся на 8 капеек.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў