Падпалкоўніку запасу Андрэю Быкаву прысудзілі 5 гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце


У Гарадзенскім абласным судзе падпалкоўніка запасу Андрэя Быкава асудзілі на 5 гадоў калоніі ва ўзмоцненым рэжыме за каментары ў інтэрнэце. Таксама яго пазбавілі звання, паведамляюць праваабаронцы.

Андрэй Быкаў.
Фота: dissidentby.com

Андрэя Быкава прызналі вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»);
  • ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»);
  • арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»);
  • ч. 2 арт. 367 за паклёп у дачыненні Лукашэнкі і ч. 2 арт. 368 за знявагу Лукашэнкі;
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 366 («Гвалт або пагроза гвалтам, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы»).

У выніку суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў. Таксама яго пазбавілі звання падпалкоўніка запасу.

У лістападзе 2022 года КДБ дадаў Быкава ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў