«Белавія» прыдумала свае чорныя спісы. Хто можа туды трапіць


Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня падпісаў закон «Аб змене Паветранага кодэксу Рэспублікі Беларусь». Згодна з новым дакументам, з верасня «Белавія» зможа дадаваць пасажыраў у чорны спіс. У эфіры ОНТ расказалі, паводле якіх крытэраў пасажыры будуць у трапляць у гэты спіс і як можна будзе яго пакінуць.

Самалёт «Белавія»
Самалёт «Белавія». Скрыншот: belavia.airlines / Instagram

Згодна з пададзенай інфармацыяй, за год авіякампанія «Белавія» зафіксавала каля 30 інцыдэнтаў падчас палётаў. Самыя распаўсюджаныя – алкагольнае ап’яненне, паленне на борце і бойкі. Між тым бортправаднікі скардзяцца на пасажыраў куды часцей – мінімум 2-3 разы на тыдзень.

– Літаральна ў лістападзе летась быў выпадак, пасажыр ляцеў з Менску ў Шарм-эш-Шэйх. Пры заходзе на пасадку ён рэзка ўскочыў са свайго месца, прайшоў да кабіны пілота і пачаў патрабаваць адчыніць дзверы. Затым пачаў патрабаваць адчыніць яму дзверы выхаду з салону паветранага карабля, кажучы аб тым, што ён прапусціў свой прыпынак, – тлумачыць начальнік службы авіяцыйнай бяспекі «Белавіі» Сяргей Паўлюкоў. – Нягледзячы на камічнасць сітуацыі, гэта ўсё стварае пагрозу бяспецы палёту.

Згодна з новымі правіламі, неяк дамовіцца з авіякампаніяй і абысці блакаванне будзе немагчыма. Але ёсць і выключэнні – гэта дэпартацыя, калі іншай магчымасці выехаць з чужой краіны няма, а таксама пералёт на лячэнне або суправаджэнне дзіцяці. Гэта ўсё давядзецца пацвярджаць дакументамі.

На які тэрмін кампанія можа ўключаць пасажыраў у чорны спіс, засталося незразумела.

– Яны не навечна будуць туды трапляць, – кажа намеснік дырэктара дэпартаменту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Аляксандр Апет. – Па сканчэнні нейкага часу, калі гэта адміністратыўнае спагнанне і пакаранне будзе знятае або крымінальнае расследаванне будзе спыненае, то, адпаведна, з гэтай базы перавознік будзе выдаляць звесткі пра гэтых асобаў.

Каментар
«Рэгіянальная авіякампанія Расеі». За кошт чаго выжывае «Белавія» ва ўмовах санкцыяў?
2023.12.26 18:38

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў