Матэрыял «Белсату» атрымаў узнагароду ад праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць»


На мінулым тыдні матэрыял «Белсату» пра гісторыю дзяўчыны з інваліднасцю, якая брала ўдзел у пратэстах, атрымаў прэмію ад праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».

Праца журналісткі Ксеніі Тарасевіч заняла трэцяе месца ў намінацыі «Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых групаў».

Hавiны
«Мы таксама людзі, і ў нас ёсць пазіцыя!» Чаму дзяўчына з інваліднасцю бярэ ўдзел у пратэстах?
2020.11.03 14:14

Першае места дасталася матэрыялу аб праблемах уразлівых групаў, якія праз палітычную сітуацыю ў краіне сышлі на другі план і сталі зноў «нябачнымі». Другое месца атрымала гісторыя дзяўчыны аб прыняцці свайго аўтызму.

«Рэдакцыяй года» быў прызнаны партал EX-PRESS.BY, а ў намінацыі «Персона года» перамагла Ёанна Шыманьска (Joanna Szymańska), экспертка Школ талерантнасці для рэдактараў і журналістаў і прадстаўніца праваабарончай арганізацыі «Article 19».

Ужо другі год запар ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» праводзіць цырымонію ўзнагароджання онлайн.

Hавiны
Верныя сваёй прафесіі ды свайму народу. Узнагароды для белсатаўцаў за працу ў 2021 годзе
2021.12.10 22:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў