У Польшчы раскрылі злачынную групоўку, якая нелегальна перавезла каля 2600 мігрантаў


Памежная ахова Польшчы паведаміла аб спыненні дзейнасці злачыннай групоўкі, якая займалася арганізацыяй нелегальнай міграцыі. Пад следствам цяпер 32 асобы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: strazgraniczna.pl

Паводле звестак, групоўка можа мець дачыненне да транспартавання каля 2600 мігрантаў з Іраку, Сірыі і Палестыны, якія да гэтага трапілі ў Беларусь, а потым нелегальна перайшлі мяжу. Яны плацілі нелегальным перавознікам за паслугі некалькі тысяч долараў. Прадстаўнікі групоўкі арганізоўвалі далейшае перамяшчэнне мігрантаў у краіны Заходняй Еўропы.

Пад следствам цяпер грамадзяне Польшчы, Украіны, Сірыі, Іраку, Турцыі і Грузіі. Шасцярым фігурантам ужо выстаўленыя абвінавачанні. Адзін узяты пад варту, а пяцёра пакінутыя пад наглядам паліцыі з забаронаю на выезд з краіны.

Расследаваннем гэтай справы супольна займаюцца службы Польшчы, Літвы і Нямеччыны з удзелам Еўраюсту і Еўраполу.

Hавiны
Нерэгулярная міграцыя ў Нямеччыну дасягнула найвышэйшага ўзроўню з 2016 году
2023.10.22 18:09

СП, belsat.eu

 

Стужка навінаў