У Беларусі стала на адзін футбольны клуб менш


Дзяржынскі «Арсенал» спыняе сваё існаванне. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках клуба. «Арсенал» быў створаны ў 2019 дзвюма бізнесоўцамі беларусам Аляксеем Меляшкевічам і шведам Алексам Русхальмам.

Матч паміж «Бялшынай» і «Арсеналам».
Фота: ФК «Арсенал» Дзержинск / Vk.com

Клуб за чатыры гады дабраўся да вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі і заняў у ёй чатырнаццатае месца. У выніку «Арсенал» трапіў у пераходныя матчы за права застацца ў вышэйшай лізе. Першую гульні дзяржынскі клуб выйграў з лікам 3:2, але ў матчы ў адказ 20 лістапада саступіў рагачоўскаму «Макслайну» – 1:3. Пасля чаго Меляшкевіч заявіў, што больш не бачыць сэнсу ўкладвацца ў клуб і ён спыняе існаванне.

Толькі за апошнія паўтара года ў Беларусі зніклі тры клубы «Смалявічы», «Спадарожнік» з Рэчыцы і берасцейскі «Рух».

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў