Пажыццёвае зняволенне па справе МН17 і выбух ракеты ў Польшчы. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Вынясенне прысуду па справе рэйсу МН17, збітага пасажырскага самалёту над Данбасам, жыццё вызваленага з пад акупацыі Херсону ва Украіне, пратэсты ў 49-ую гадавіну паўстання студэнтаў у Грэцыі, падзенне ракеты на тэрыторыю Польшчы, выкарыстанне спадарожнікавых антэнаў для сонечных установак у Швейцарыі ды іншае – сабралі сусветныя падзеі ў фотападборцы.

Карова адпачывае на фоне першай ў Еўропе сонечнай ўстаноўкі ў былых спадарожнікавых антэнах, якую прэзентавалі падчас сонечнага інавацыйнага праекту ў кампаніі «Leuk Teleport & Data Center» (TDC). Лёйк (Leuk), Швейцарыя.
Фота: Gabriel Monnet / Keystone / AP / East News
Супрацоўнікі паліцыі абшукваюць палі ля месцу, дзе 15 лістапада ў выніку выбуху расейскай ракеты загінулі двое жыхароў вёсцы Пшэводаў, недалёка ад мяжы Украінай. Пшэводаў (Przewodów), Польшча.
Фота: Wojtek Radwanski / AFP / East News
Мясцовыя жыхары чакаюць раздачы гуманітарнай дапамогі ў Херсоне. 11 лістапада ЗСУ вярнулі акупаваны з сакавіка Расеяй горад. Херсон, Украіна.
Фота: Bulent Kilic / AFP / East News
Горы пластыку, які засеў у драцяной сетцы, якую ўсталявалі для спынення сцякання пластыкавых адходаў уніз па плыні да возера Накуру (Nakuru). Пластыкавыя адходы застаюцца вялікай экалагічнай праблемай у Кеніі.
Фота: James Wakibia / SOPA Images / Shutterstock / East News
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыехаў у вызвалены Херсон, дзе наведаў мясцовых жыхароў, якія перажылі расейскую акупацыю.
Фота: Ukrainian Presidential Press Ser / Reuters / Forum
Людзі напаўняюць бутэлькі рачной вадой у Херсоне. Расейскія войскі пры адыходзе з адміністрацыйнага цэнтру знішчылі значную частку крытычнай інфраструктуры месца, з-за чаго горад застаўся без святла і вады. Херсон, Украіна.
Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum
УВАГА! ЗДЫМАК МАЕ ШАКУЮЧЫ ХАРАКТАР! Мужчына разам з жонкай ідзе да машыны хуткай дапамогі пасля ракетнага абстрэлу іх дому. Часавы Яр, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Lafargue Raphael / ABACA / Abaca Press / Forum
Піт Плюх (злева), старшыня Фонду MH17, і Антон Котэ (справа), сваяк ахвяры трагедыі, размаўляюць са СМІ ў дзень вынясення прыгавору абвінавачаным па справе рэйсу MH17. 14 ліпеня 2014 года ў небе над Данбасам расейскай ракетай быў збіты пасажырскі самалёт «Малайзійскіх авіялініяў», у выніку чаго загінулі 298 чалавек – усе пажары і члены экіпажу. Траім мужчынам, двум расейцам і аднаму ўкраінцу, завочна прызначылі пажыццёвае зняволенне. Бадгувэдорп (Badhoevedorp), Нідэрланды.
Фота: Piroschka Van De Wouw / Reuters / Forum
Тысячы вернікаў наведваюць малітву з запальваннем ладану падчас рэлігійнага фестывалю Рахэр Упабаш (Rakher Upobash). Дака (Dhaka), Бангладэш.
Фота:  Azim Khan Ronnie/Solent News / Photo Agency / East News
Людзі ідуць маршам падчас дэманстрацыі ў гонар 49-й гадавіны паўстання ў Афінскім Політэхнічным універсітэце, якое пачалося 14 лістапада 1973 года як масавая дэманстрацыя студэнтаў і перарасло ў пратэст супраць дыктатуры «Чорных палкоўнікаў». Паўстанне было жорстка задушана ваеннымі. Афіны, Грэцыя.
Фота: Ayhan Mehmet / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Шоу беспілотнікаў з выявай футбаліста перад чэмпіянатам свету па футболе «FIFA 2022». Доха, Катар.
Фота: Amr Abdallah Dalsh / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu 

Стужка навінаў