У Берасці зрабілі рэбрэндынг «апошняга мірнага дня». Цяпер яго адзначаюць разам з расейцамі


У Берасці і ў папярэднія гады 21 чэрвеня адзначалі апошні мірны дзень перад Вялікай айчыннай вайной. Мерапрыемствы звычайна называліся «Заўтра была вайна». Цяпер святкуюць тры дні і разам з расейцамі.

Рэканструктары паказваюць як нацысцкія войскі вядуць перад сабой захопленых жанчын і параненых. Берасце, 2019 год.
Фота: Белсат

Пік папулярнасці святкавання апошняга мірнага дню ў Берасці прыйшоўся на 2016-19 гады. З кожным годам маштаб і фінансаванне мерапрыемства былі ўсё меншымі. Можна пабачыць як гэта адбывалася ў 2018  і 2019 гадах.

З ранцы 22 чэрвеня ў Берасцейскай крэпасці адбываўся мітынг, на які любіў прыязджаць Аляксандр Лукашэнка. Напрыклад, ён зрабіў гэта 22 чэрвеня 2021 года, калі канчаткова быў задаўлены беларускі пратэст, і выступіў з вельмі эмацыйнай прамовай, у якой заявіў:

«Яшчэ раз скажу тым, хто да гэтага часу не зразумеў. Уразумейце раз і назаўжды: мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддамо. Мы ў любым выпадку выдужаем!»

А пасля адбывалася рэканструкцыя афіцыйнай версіі першых гадзінаў айчыннай вайны.

Каментар
Фрыдман: «Генацыд беларускага народу» ў прапагандзе – не пра людзей, а пра вобраз ахвяры Захаду
2023.05.15 10:15

Цяпер жа сітуацыя змянілася. Мерапрыемствы будуць праходзіць з размахам і расцягнуцца ажно на тры дні. У іх прымуць удзел расейцы. У праграме: перазахаванне рэшткаў абаронцаў айчыны, якія загінулі ў 1941 годзе, адкрыццё алеі памяці, сумесны праект з Расеяй «Цягнік Памяці», марш рэканструктараў, канцэрты і выставы. Фіналам стане выступ расейскага «Хора Турэцкага», які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне.

22 чэрвеня ў Беларусі цяпер – дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу. Прынцыпова новае ў канцэпцыі – гэта тэма генацыду беларускага народу, якую актыўна раскручваюць улады Беларусі.

У Беларусі заведзеная крымінальная справа за генацыд беларускага народу, прыняты адпаведны закон.

«Дапытана больш за 16,5 тысяч чалавек, з іх больш за 8 тысяч – гэта вязні канцлагераў, а таксама іх сваякі і іншыя асобы, якія маюць звесткі аб фактах злачынстваў. Праведзена 477 аглядаў месцаў здарэнняў, падчас якіх зафіксаваныя раней невядомыя месцы пахаванняў грамадзянаў, якія загінулі ў гады акупацыі. Атрыманыя дадзеныя аб 11 685 населеных пунктах, часткова або поўнасцю знішчаных у гады ВАВ. З іх звыш 2400 – раней невядомых, у тым ліку больш за 50 – тых, хто падзяліў лёс Хатыні», – распавёў пра ход справы генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

АС belsat.eu

Стужка навінаў