«Мары». «Naviband» прэзентавалі сінгл пра тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом


Гурт «Naviband» прэзентаваў новы кліп. Відэа на новы сінгл «Мары» было апублікаванае на Youtube-канале гурта. Музыкі прысвяцілі твор тым, хто быў вымушаны пакінуць свой дом.

«Усім, хто вымушана пакінуў свой дом, але не страціў МАРУ жыць, любіць, працаваць і ствараць на сваёй роднай зямлі», – напісалі музыкі на ўласным канале.

Нагадаем, што ўдзельнікі конкурсу «Еўрабачанне-2017» былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз ціск уладаў. Музыкі асудзілі гвалт і беззаконне ў 2020-м і прысвяцілі палітычным падзеям некалькі спеваў. У 2021 годзе музыкі трапілі ў чорны спіс і больш не выступалі на радзіме.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў