Гомельскі актывіст Ілля Міронаў знайшоўся. Ён зноў адбывае адміністратыўны арышт


Высветлілася, дзе цяпер гомельскі актывіст Ілля Міронаў, які не пабыў удома і содняў. Ён зноўку пад адміністратыўным арыштам. Аб гэтым паведамляе «Гомель штодзень».

Ілля Міронаў. Крыніца: viasna96 / Telegram 

20 сакавіка высветлілася, куды падзеўся актывіст і валанцёр Ілля Міронаў, які 16 сакавіка вярнуўся дамоў пасля адміністратыўнага арышту. Ён зноў адбывае 15 содняў.

Апошні раз на волі Іллю бачылі 17 сакавіка ў будынку суда, дзе судзілі ягоную маці Валянціну Міронаву. Сілавікі забралі Валянціну 16 сакавіка, папярэдне ўчыніўшы ператрус, вынікі якога выглядалі як разгром кватэры. Гэты разгром і ўбачыў Ілля, прыйшоўшы дадому пасля вызвалення з ІЧУ пасля арышту на 13 дзён. Ён не змог знайсці маці, але знайшоў запіску, у якой Валянціна паведамляла, што яна ў РУУС. Жанчыну ноч пратрымалі ў пастарунку, а затым вынеслі прысуд аб спагнанні штрафу. Выйшаўшы з залі суда, Міронава ўжо не змагла знайсці сына.

Hавiны
Маці валанцёра Іллі Міронава аштрафавалі, але сам ён знік
2023.03.17 20:48

Рашэннем суда гомельскі актывіст Ілля Міронаў зноў арыштаваны на 15 содняў паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). У актывіста забралі смартфон, які быў куплены ўсяго некалькі дзён таму пасля адабрання папярэдняга мабільнага тэлефона.

Сямʼя Міронавых, меркавана, трапіла пад пераслед за актыўную дзейнасць Іллі для адстойвання законнасці ў СМІ. Ён накіраваў у Міністэрства інфармацыі і Следчы камітэт некалькі скаргаў на адыёзныя СМІ, тэлеграм-каналы і прапагандыстаў. У адказ атрымаў фармальныя адпіскі і быў неўзабаве арыштаваны.

Hавiны
Мінінфарм даслаў адказ гомельскаму актывісту, які паскардзіўся на тэлеграм-канал «Жёлтые сливы»
2023.02.21 11:09

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў