Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі перадачу і лекі


Жонка палітвязня Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала, што з калоніі чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.

Мікола Статкевіч.
Фота: nashaniva.com

Мікола Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў калоніі, ён за кратамі амаль чатыры гады. Але цягам года палітзняволенага і ягоных сваякоў катуюць інкамунікада – поўным пазбаўленнем любых кантактаў, не толькі праз спатканні і тэлефонныя званкі, але і праз ліставанне.

9 лютага 2023 года Марына Адамовіч атрымала ад мужа апошні на гэты момант ліст – з таго часу ад яго няма ніякіх вестак. У другой палове лістапада сваякі Міколы праз другія рукі атрымалі інфармацыю, што яго ўвесь час трымаюць то ў адзіночным памяшканні камернага тыпу, то ў камеры штрафнога ізалятару.

Аб’ектыў
Пра Міколу Статкевіча год адсутнічае інфармацыя
2024.02.09 20:42

Напрыканцы студзеня 2024 года Марыну таксама затрымалі і арыштавалі на 15 содняў. Яе асудзілі за «дробнае хуліганства».

Гісторыі
Калі турма – не перашкода пачуццям. Сем кранальных гісторыяў кахання беларускіх палітвязняў
2024.02.14 14:09

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў