У Віцебску пад грудай лёду, якая зляцела з даху, загінула жанчына


Здарэнне адбылося 18 снежня на праспекце Чарняхоўскага ў Віцебску. З даху аднаго з дамоў на жанчыну ўпала вялікая груда лёду і снегу. Выратаваць віцяблянку не ўдалося, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Месца падзення вялізнага ледзяша, што забіў жанчыну ў Віцебску. Крыніца: Віцебскі аблвыканкам

Жыхарцы Віцебску было 39 гадоў, яна памерла ад атрыманых траўмаў.

Як паведамляе СК, на месцы працавала следча-аператыўная група. Былі адабраныя запісы камераў відэаназірання, што мусілі зафіксаваць абставіны здарэння. Прызначаная судова-медычная экспертыза.

Віцебскі гарадскі аддзел СК паведамляе, што падчас правярання, якое праводзіць ведамства, асаблівая ўвага будзе нададзеная ўмовам і прычынам, што прывялі да смерці чалавека.

МНС папярэджвае, што і 19 снежня ў Беларусі існуе рызыка траўмаў. Сярод фактараў небяспекі – пашкоджанне слаба замацаваных канструкцыяў і дахаў будынкаў. На большай частцы краіны пройдуць дажджы, захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ад +2 да +8 °С. Удзень чакаецца ўзмацненне парываў ветру да 15–18 м/с.

Hавiны
У Польшчы сутыкнуліся пяць грузавікоў. Адзін беларус загінуў, другі – у цяжкім стане
2023.12.16 08:22

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў