Пасля новых санкцыяў курс расейскага рубля да долара і еўра знізіўся, беларускі таксама


На Маскоўскай біржы курс долара да расейскага рубля перакрочыў адзнаку ў 68 рублёў. Курс еўра дасягаў адзнакі 72,5 расейскіх рублёў. На Беларускай валютна-фондавай біржы курсы замежных валют таксама выраслі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: skorchanov / pixabay.com

Эксперты «Интерфакс-ЦЭА» канстатуюць, што расейскі рубель актыўна таннее да долара і еўраў пасля ўвядзення новых санкцыяў збоку Захаду, а таксама праз чаканне верхняй мяжы на кошты за расейскі газ. Раней краіны ЕЗ увялі мяжу коштаў на расейскую нафту. Цяпер распрацоўваецца аналагічны механізм на расейскі газ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мяжа коштаў на расейскае блакітнае паліва можа быць на ўзроўні 200 еўраў / МВт.гадз.

У выніку курс расейскага рубля на Маскоўскай біржы істотна прасеў. Днём за 1 долар давалі больш за 68 рублёў, а курс еўраў перакрочыў 72 рублі.

Змены адбыліся і на беларускай Валютна-фондавай біржы. Курс беларускага рубля замацаваўся на адзнацы 2,59 за долар ЗША і 2,73 за еўра.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў