Еўразійскі банк развіцця заўважыў істотнае падзенне ў Беларусі IT-галіны


Еўразійскі банк развіцця апублікаваў тыднёвы макраагляд сваіх аналітыкаў. У справаздачы гаворыцца, што ў Беларусі ўзмацнілася падзенне IT-сектару: у лістападзе – на 10 % адносна папярэдняга года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

У тыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банку развіцця паведамляюць, што ВУП Беларусі ў лістападзе скараціўся на 4,7 % год адносна папярэдняга года, як і ў кастрычніку. Таксама ўзмацнілася падзенне IT-галіны: у лістападзе яно перавысіла 10 %.

Няма поспехаў і ў інвестыцыях, яны засталіся нізкімі ва ўмовах нявызначанасці. У лістападзе сёлета яны паменшыліся на 25,3 % у параўнанні з лістападам летась.

Пры гэтым запаволіўся спад вытворчасці ў апрацоўчай прамысловасці дзякуючы адаптацыі эканомікі да новых умоваў. Таксама запаволілася зніжэнне спажывецкай актыўнасці. Тут, верагодна, дапамаглі нерэзідэнты.

Паводле базавага прагнозу банку, сёлета валавы ўнутраны прадукт у Беларусі знізіцца на 4,6 %.

Раней Белстат падлічыў, што сёлета Беларусь страціла больш за 13 тысячаў IT-адмыслоўцаў.

Hавiны
Беларуская эканоміка працягвае скарачацца
2022.11.17 07:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў