У Беларусь прыбыў першы эшалон расейскіх войскаў для ўдзелу ў вучэннях АДКБ


У пятніцу, 18 жніўня, на станцыю «Берасце-Паўднёвае» прыбыў эшалон з тэхнікай і асабістым складам узброеных сіл Расейскай Федэрацыі, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

У Беларусь прыбыў першы эшалон расейскіх войскаў для ўдзелу ў вучэннях АДКБ.
Фота: Беларускі Гаюн

Паводле дадзеных «Беларускага Гаюна», расейскія вайскоўцы прыбылі ў Берасце для ўдзелу ў сумесных вучэннях з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзенняе-2023», якія пройдуць у Беларусі з 1 па 6 верасня.

Адначасова ў гэты час у Беларусі пройдуць наступныя вучэнні:

  • «Пошук-2023» з сіламі выведкі;
  • «Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;
  • «Бар’ер-2023» з сумесным фармаваннем РХБА і медычнага забеспячэння. Раней паведамлялася, што плануецца адпрацаваць рэагаванне на аварыю на ядравым аб’екце;
  • «Скала-2023» з падраздзяленнем МНС.

Як мінімум частка гэтых вучэнняў пройдзе на палігоне «Берасцейскі», дзе вайскоўцы РФ будуць знаходзіцца да 9 верасня, піша «Беларускі Гаюн».

Hавiны
У верасні ў Беларусі будзе праведзенае «буйное мерапрыемства ў ваеннай галіне»
2023.08.10 23:06

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў