Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 19 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 19 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Вынікі ранішняга ракетнага абстрэлу Харкава 19 жніўня.
Фота: synegubov/Telegram

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 177-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 44 700 чалавек забітымі. 

Цягам апошніх содняў на валынскім, палескім і сіверскім кірунках сітуацыя істотна не мянялася. На апошнім вораг абстраляў з артылерыі населены пункт Паўлаўка Сумскай вобласці. 

На харкаўскім кірунку расейцы абстралялі з танкаў і артылерыі тэрыторыі каля населеных пунктаў Харкаў, Чугуеў, Золачаў, Пратапопаўка, Сасноўка, Карабочкіна, Шастакова, Мілавая, Дуванка, Гусараўка і Прудзянка. Авіяўдары прыйшліся на тэрыторыі каля Яварскага, Старога Салтава, Лябяжага і Заліману.

Разам з тым увечары 18 жніўня з’явілася інфармацыя пра выбухі на складзе боепрыпасаў у Белгародскай вобласці. 

На славянскім кірунку праціўнік намагаўся праводзіць штурмавыя дзеянні ў бок лініяў населеных пунктаў Барабашоўка – Карнавухаўка, Сулігаўка – Дзіброўнае, Сулігаўка – Новая Дзмітраўка, але поспеху не меў.

Варожыя абстрэлы на гэтым кірунку былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Дзіброўнае, Даўгенькае, Вірнаполле, Сулігаўка, Чэпіль, Мазанаўка і Багародзічнае.

Hавiны
Віктар Януковіч у сакавіку знаходзіўся ў Беларусі і рыхтаваўся вярнуцца ва Украіну пасля акупацыі Кіева
2022.08.19 16:14

На краматорскім кірунку расейскія абстрэлы былі зафіксаваныя каля Сіверску, Раздолаўкі, Грыгораўкі, Сідарава і Прышыбу.

На бахмуцкім кірунку расейцы наступалі ў бок лініяў населеных пунктаў Спірнае – Выемка, Страпаўка – Салядар, Валадзіміраўка – Салядар, Клінава – Бахмут, Вяршына – Кодзема, але поспеху не мелі ды адышлі назад. Цяпер баі працягваюцца ў кірунку Пакроўскае – Бахмуцкае.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Бахмут, Салядар, Бераставое, Вясёлае, Зайцава, Якаўлеўка, Кодзема, Спірнае, Івана-Дар’еўка, Белагораўка і Залізнае.

На аўдзееўскім кірунку праціўнік праводзіць штурмавыя дзеянні ў бок лініі Лазавое – Первамайскае.

Варожыя абстрэлы зафіксаваныя каля Аўдзееўкі, Мар’інкі, Краснагораўкі, Піскоў, Вопытнага, Первамайскага, Невельскага, Новабахмутаўкі і Няйталава. Авіяўдары былі нанесеныя па ваколіцах Мар’інкі, Новаміхайлаўкі і Паўлаўкі.

На навапаўлаўскім кірунку акупанты абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Паўлаўка, Валадзіміраўка, Вялікая Навасёлка, Вуглядар, Новаміхайлаўка, Прачыстаўка і Залатая Ніва.

На запарожскім кірунку ўдары з танкаў і артылерыі былі нанесеныя па тэрыторыі каля населеных пунктаў Шаўчэнка, Чароўнае, Праабражэнка, Залізнічнае, Гуляйполе, Навасёлка, Сцепавое, Урэмаўка і Даражнянка.

На паўднёвабужскім кірунку варожыя абстрэлы зафіксаваныя па ўсёй лініі сутыкнення.

Акрамя гэтага ў акваторыі Чорнага мора ў гатовасці да ўжывання высокадакладнай зброі знаходзяцца тры варожыя носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання тыпу «Калібр».

Hавiны
Лукашэнка: «Не думайце, што я планую нейкі напад, што Украіну будзем бамбіць з тэрыторыі Беларусі»
2022.08.19 15:14

Тым часам увечары 18 жніўня было зноў неспакойна ў анексаваным Крыме.

Спачатку пра спрацоўванне сістэмаў СПА ў Керчы а 21:17 мясцовага часу паведаміў дарадца кіраўніка анексаванай тэрыторыі Алег Кручкоў.

Затым прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў паведаміў пра беспілотнік: «Паводле папярэдняй інфармацыі, на вялікай аддаленасці ад Крымскага мосту быў збіты ўкраінскі беспілотнік. Ахвяраў і разбурэнняў няма».

Яшчэ пазней 18 жніўня стала з’яўляцца інфармацыя пра выбухі на вайсковым аэрадроме «Бельбек» у Севастопалі. Жыхары Севастопалю і Бахчысарайскага раёну ўбачылі дым у баку «Бельбеку». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Кримський вітер».

Расейскі губернатар Севастопалю Міхаіл Разважаеў паведаміў, што каля «Бельбеку» сіламі расейскай СПА быў збіты беспілотнік, «пацярпелых няма».

Між тым 18 жніўня ў Львове адбыліся сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з кіраўніком Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Антонью ГутэрышамПадчас размовы з Эрдаганам Зяленскі заявіў, што перамовы з Расеяй магчымыя толькі тады, калі расейскія войскі пакінуць незаконна акупаваную тэрыторыю Украіны.

Акрамя таго, у прысутнасці Зяленскага і Эрдагана міністр інфраструктуры Украіны і міністр гандлю Турэччыны падпісалі мемарандум аб аднаўленні інфраструктуры Украіны, разбуранай у выніку вайны.

На сустрэчы з Гутэрышам дамовіліся аб працягу каардынацыі «збожжавай ініцыятывы», абмеркавалі магчымыя кірункі яе развіцця, пытанне незаконнай прымусовай дэпартацыі ўкраінцаў расейцамі, вызваленне з палону ўкраінскіх вайскоўцаў, сітуацыю на захопленай Расеяй Запарожскай АЭС і ядравы шантаж Расеі. Зяленскі заклікаў ААН запэўніць бяспеку АЭС, яе дэмілітарызацыю і поўнае вызваленне ад расейскіх войскаў.

Амерыканскі Інстытут даследавання вайны (ISW) паведаміў, што ўпершыню з 6 ліпеня расейцы не паведамілі пра наступальныя поспехі ва Украіне за апошнія содні. 

Hавiны
Грузінскі актор і спявак Вахтанг Кікабідзэ перадаў грошы са свайго канцэрту на дапамогу ЗСУ
2022.08.19 10:55

BK belsat.eu

Стужка навінаў