У Белавежскай пушчы плануюць адрадзіць бортніцтва


У Белавежскай пушчы хочуць адрадзіць шматвяковую традыцыю бортніцтва і запускаюць сумесны праект, накіраваны на захаванне і развядзенне папуляцый дзікіх пчол. Пра гэта паведамляецца на сайце Белавежскай пушчы.

Борці ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Крыніца: etna.by

Захоўваць і разводзіць папуляцыі дзікіх пчол плануюць у межах сумеснага праекту разам з Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах і міжрэгіянальным цэнтрам па абароне і прасоўванні прадукцыі пчалярства Башкартастану «Алтын Солак».

Ідэя адраджэння бортніцтва ў пушчы належыць генеральнаму дырэктару ГПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» Уладзіславу Цяцяронку.

У 2020 годзе культура ляснога бортніцтва ў Беларусі і Польшчы была ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Але ў Беларусі бортніцтва ўсё часцей замяняе рамачнае пчалярства.

Бортніцтва – гэта мастацтва атрымання мёду ад дзікіх пчол з калод і борцей. Яно знікла ў канцы 19 стагоддзя, але пры гэтым усё яшчэ ёсць месцы, у тым ліку Белавежскай пушчы, дзе можна знайсці сапраўдны «вулей» і паўдзікіх пчол. Вялікая колькасць дуплістых дрэў у нацыянальным парку спрыяла захаванню дзікіх пчол у іх месцах пасялення.

Бортніцтва ў Белавежскай пушчы, пачатак 20 стагоддзя. Крыніца: npbp.by

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў