Шостая калона вагнэраўцаў прыехала ў Беларусь


Увечары 18 ліпеня маніторынгавая група «Беларускі гаюн» паведаміла, што яшчэ адна калона вагнэраўцаў – ужо шостая – рухаецца па трасе Р43 ад Рагачова ў напрамку Бабруйску ў суправаджэнні ДАІ РБ.

Шостая калона вагнэраўцаў прыехала ў Беларусь. Крыніца: Hajun_BY / Telegram

У калоне прысутнічаюць розныя пікапы і тэнтаваныя Уралы з прычэпамі. Калона праехала да аб’язной трасы Бабруйску і далей, як і ўсе папярэднія, пайшла на Асіповічы ў напрамку лагера ПВК «Вагнэр».

Па ўдакладненых дадзеных, апошняя на дадзены момант калона вагнэраўцаў, якая прыбыла ў Беларусь, налічвае каля 100-120 машын.

Учора, 18 ліпеня, у Беларусь прыбылі чацвертая і пятая калоны вагнэраўцаў. У першай палове дня прыбыла чацвёртая калона аўтамабіляў ПВК Вагнэра, у складзе якой як мінімум 80 машынаў розных мадыфікацыяў. У пятай калоне налічвалася каля 90 машынаў.

Таксама ў ноч на 19 ліпеня «Беларускі гаюн» паведаміў, што борт Прыгожына паляцеў з Беларусі.

«У 00:15 бізнес-джэт Яўгена Прыгожына Embraer Legacy 600 (RA-02795) узляцеў з аэрадрому «Мачулішчы». Сёння ён прабыў у Беларусі крыху больш за 13 гадзін, і гэта быў 4-ы візіт яго самалёта ў нашу краіну пачынаючы з 27 чэрвеня», – паведамляе маніторынгавая група.

Прынамсі з 11 ліпеня ў Беларусь прыбываюць вайскоўцы расейскай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра. Дакладная колькасць баевікоў пакуль не вядомая. 17 ліпеня прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Андрэй Юсаў заявіў, што гаворка ідзе пра сотні вагнэраўцаў.

Аналітыка
Колькі каштуе ўтрыманне вагнэраўцаў у Беларусі? Спрабуем падлічыць
2023.07.19 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў