Стольтэнбэрг і Джонсан заклікалі рыхтавацца да працяглай вайны ва Украіне


Вайна Расеі супраць Украіны можа заняць гады, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Стольтэнбэрг нямецкай газеце «Bild am Sonntag». Паводле яго, пастаўка сучаснай зброі ўкраінскім войскам павысіць шанцы на вызваленне краіны.

Енс Стольтэнбэр.
Фота: Jens Stoltenberg / Twitter

«Мы павінны быць гатовыя да таго, што на гэта могуць спатрэбіцца гады. Мы не павінны спыняць падтрымліваць Украіну», – сказаў Стольтэнбэрг.

На яго думку, падтрыманне не трэба спыняць, «нават калі затраты высокія – не толькі на ваенную падтрымку, але і праз рост цэнаў на энерганосьбіты і прадукты харчавання».

Не расслабляцца

З аналагічнай заявай на старонках «Sunday Times» выступіў і прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.

Паводле Джонсана, адной Украінай Пуцін не задаволіцца. Прэм’ер нагадаў, што «на мінулым тыдні ён параўнаў сябе з Пятром Вялікім і прыпісаў Расеі вечнае права «вяртаць» любую тэрыторыю, калі-небудзь населеную «славянамі» – такая дактрына дазволіць заваяваць шырокую частку Еўропы, у тым ліку саюзнікаў па НАТО».

Hавiны
«Пуцін ірацыянальны». Польскі генерал заклікаў пачаць ставіць вайсковыя бар’еры Расеі
2022.06.18 15:19

Таму Джонсан заклікаў саюзнікаў не расслабляцца і рыхтавацца да доўгай вайны да поўнай перамогі Украіны. Паводле яго, краінам Захаду неабходна працягваць надаваць Украіне зброю, тэхніку, боепрыпасы і навучанне, так каб яна нарошчвала свой баявы патэнцыял хутчэй агрэсара, захоўваць жыццяздольнасць украінскай дзяржавы і дапамагчы з вывазам украінскага збожжа на экспарт.

«Усе яны патрабуюць мэтанакіраваных намаганняў ад Злучанага Каралеўства і нашых саюзнікаў, прычым працягвацца гэта будзе доўгія месяцы і гады. І ўсе яны служаць адной мэты. Мы павінны ўзмацніць пазіцыю нашых украінскіх сяброў, з тым каб яны маглі скончыць вайну на тых умовах, якія высунуў прэзідэнт Зяленскі. Менавіта так трэба вызначаць поспех», – падвёў вынік Борыс Джонсан.

У Расеі вельмі вялікія рэсурсы

Пра тое, што вайна чакаецца доўгай, заявіў у інтэрвʼю канадскаму «Globe and Mail» і сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) Аляксей Данілаў. Ён прызнаў перавагу расейскага войска ў артылерыі і цяжкай тэхніцы.

«Нашых воінаў гэта не палохае. Мы трымаем свае пазіцыі. Час ад часу мы наносім контратакі. Але вайна ўсё яшчэ прадаўжаецца, і мы далёкія ад яе канца», – сказаў ён.

Данілаў падкрэсліў, што ў Расеі «вельмі вялікія рэсурсы, і яны іх сюды прывялі».

Аналітыка
Чаму Захад так павольна дапамагае Украіне? Колькі зброі неабходна для перамогі?
2022.06.17 14:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў