У Менскім раёне 16-гадовы падлетак патануў у рацэ Пціч


У Менскім раёне, недалёка ад аграгарадка Крупіца, у рацэ Пціч патануў 16-гадовы навучэнец сталічнага каледжу.

Рака Пціч.
Фота: imperiya.by

Паведамленне пра затанулага падлетка паступіла ў МНС каля дзесяці гадзін вечара 18 чэрвеня. На месцы здарэння работнікі службы выратавання выявілі і вынялі з вады цела 16-гадовага падлетка, паведамляе партал МЛЫН.BY.

Начальнік Менскай абласной арганізацыі «ОСВОД» Арцём Дядеў распавёў, што патанулы падлетак вучыўся ў адным са сталічных каледжаў. Увечары 18 чэрвеня ён адправіўся на Пціч са сваім братам. Хлопцы купаліся ў рэчцы, хлопец даў нырца і знік пад вадой, пасля чаго яго брат падняў трывогу. На месца тэрмінова выехалі ратавальнікі МНС. Яны дасталі цела падлетка з вады ўжо пасля 23:00.

Рака Пціч.
Фота: wmbel.by

Старшыня Менскай раённай арганізацыі «ОСВОД» Андрэй Марозаў удакладніў, што загінулы хлопец вучыўся на першым курсе каледжа ў Менску, але жыў у аграгарадку Крупіца.

«Пціч – рэчка неглыбокая, аднак ёсць месцы, дзе ў затоках западзіны дна даходзяць да глыбіні трох метраў. Я думаю, што гэта быў няшчасны выпадак. Падлетак проста няўдала нырнуў. Пра тое, што ён быў нецвярозым, нават гаворкі ісці не можа», – дадаў Марозаў.

Праверку па факце гібелі падлетка праводзіць Следчы камітэт. Дакладную прычыну смерці ўсталюе судова-медыцынская экспертыза.

Hавiны
У Беларусі праз спёку абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі. Спіс месцаў, дзе нельга купацца
2021.06.19 14:47

АД, belsat.eu

Стужка навінаў