Зяленскі наведаў Валынскую вобласць на мяжы з Беларуссю


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Валынскую вобласць на мяжы з Беларуссю і Польшчай. Тут Зяленскі азнаёміўся з уладкаваннем мяжы, паведамляе прэсавая служба ўкраінскага прэзідэнта.

Уладзімір Зяленскі на мяжы з Беларуссю ў Валынскай вобласці.
Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі азнаёміўся з уладкаваннем і аховай дзяржаўнай мяжы на Валыншчыне. Рэгіён мяжуе з Беларуссю. Прэзідэнту таксама распавялі пра сацыяльна-эканамічнае і бягучае становішча ў вобласці бяспекі, уладкаванне фартыфікацыйных і інжынерных збудаванняў абароны.

Памежнікі прадэманстравалі ўмацаванні на мяжы з Беларуссю, якія ствараюцца з пачатку 2022 году.

Зяленскі сустрэўся з вайскоўцамі Дзяржаўнай памежнай службы і ўручыў ім узнагароды, у прыватнасці, ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені, «За мужнасць» III ступені, а таксама медалі «За ваенную службу Украіне».

Каментар
Ці час панікаваць беларускім прызыўнікам, як раяць расейскім?
2023.04.19 15:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў