ГУБАЗіК затрымаў супрацоўнікаў «Альфа Радыё»


На канале сілавікоў з’явіліся пакаяльныя відэа двух супрацоўнікаў «Альфа Радыё», вядомага сваімі прапагандысцкімі перадачамі.

Затрыманаыя супрацоўнікі «Альфа Радыё» Наталля Жукоўская і Дзмітрый Кулікоўскі. Крыніца: guBAZA / Telegram

Адна з затрыманых – вядоўца Наталля Жукоўская. Яе затрымалі за тое, што ў 2020 годзе яна галасавала за Ціханоўскую і адправіла фота свайго бюлетэню на платформу «Голас». У тэлефоне ў жанчыны знайшлі фотаздымкі з пратэстаў 2020 года.

Другі затрыманы – гукарэжысёр Дзмітрый Кулікоўскі. Яго абвінавацілі ў падпісках на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы і каментары ў іх. Мужчына адзначыў, што самі каналы ён выдаліў.

Паводле ГУБАЗіКаўцаў, данос на сваіх супрацоўнікаў напісала кіраўніцтва радыёстанцыі. Нагадаем, што «Альфа Радыё» ўваходзіць у дзяржаўны холдынг «Беларусь сегодня».

Фота вокладкі: Белсат

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў