У Нясвіжскім раёне трое мужчын скралі з чужога вадаёму 165 кг рыбы


Трое мужчын уначы скралі з вадаёму, якое арэндуе прадпрыемства, 165 кілаграм рыбы. На іх завялі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: pressmvd / Telegram

Па інфармацыі ведамства, прадстаўнік прадпрыемства, якое арандуе вадаём у адной з вёсак, звярнуўся ў Нясвіжскі РАУС і заявіў, што на камерах відэаназірання пабачыў людзей, якія, імаверна, крадуць рыбу.

Супрацоўнікі міліцыі прыехалі на месца і сапраўды выявілі растаўленыя пад лёдам сеткі. Яны дачакаліся раніцы, калі да вадаёму пад’ехаў мікрааўтобус. З яго выйшлі трое мужчынаў, якія сабралі вылаўленую рыбу, пагрузілі яе ў машыну і паспрабавалі зʼехаць. У гэты момант іх затрымалі.

Мужчынам − 32, 49 і 67 гадоў, усе яны − жыхары Ляхавіцкага раёну. На іх завялі крымінальную справу, кожнаму можа пагражаць па 4 гады зняволення.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў