Мужчынам забаранілі пакідаць «ЛНР». З «ДНР» пакуль можна эвакуявацца з сямʼёй


Ва ўказе кіраўніка самаабвешчанай «ЛНР» Леаніда Пасечніка аб усеагульнай мабілізацыі пазначана, што мужчынам 18-55 гадоў нельга пакідаць тэрыторыю акругі.

Здымак мак ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы на Данбасе.
Фота: Настасся Уласава / Белсат

Таксама ва ўказе сказана, што ўсе мужчыны ад 18 да 55 гадоў, якія знаходзяцца на воінскім уліку, або не стаяць, але абавязаны знаходзіцца, а таксама знаходзяцца ў запасе, павінны быць прызваны на ваенную службу.

Ва ўказе Пушыліна аб мабілізацыі ў «ДНР» пункта аб забароне на выезд мужчын няма. 18 лютага Пушылін казаў, што мужчынам можна выязджаць за межы «ДНР», калі яны за рулём аўтамабіля вывозяць сям’ю на эвакуацыю.

Тым часам Расея ўводзіць у Растоўскай вобласці, куды знаходзяцца бежанцы з «ЛДНР», рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Каля 100 тысяч эвакуяваных з Данбасу да абеду будуць на мяжы з Растоўскай вобласцю.

Абноўлена
На Данбасе абвясцілі аб масавай эвакуацыі насельніцтва «ДНР» і «ЛНР» у Расею
2022.02.18 19:04

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў