За талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу адрозненняў. У Нямеччыне ўзнагародзілі філосафку Вольгу Шпарагу


Беларуска Вольга Шпарага атрымала прэмію Вальтэра за талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу адрозненняў. Цырымонія адбылася ў Потсдамскім універсітэце. Прэміяй узнагароджваюць з 2017 года, і ўпершыню яе атрымала прадстаўніца Беларусі.

Вольга Шпарага (у цэнтры) пасля ўзнагароджання прэміяй Вальтэра за талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу адрозненняў. Потсдам, Нямеччына. 18 студзеня 2024 года.
Фота: Universität Potsdam / uni-potsdam.de

У паведамленні Потсдамскага ўніверсітэту адзначаецца, што філосафка Вольга Шпарага – «адзін з найважнейшых публічных галасоў беларускага апазіцыйнага руху»:

«У якасці паліталагіні яна пашырае нашыя веды пра грамадзянскую супольнасць і развіццё еўрапейскай ідэнтычнасці на постсавецкай прасторы. У якасці актывісткі яна з вялікаю мужнасцю намагаецца мірнай змены ўлады ў сваёй краіне».

У Facebook Шпарага напісала, што прысвяціла сваю прамову на цырымоніі сітуацыі ў Беларусі і беларускім жанчынам:

«Спадзяюся, усё гэта ў падтрымку нашай бачнасці, як мінімум у нямецкамоўнай прасторы. І ў падтрымку ўсіх нас, пра што я і казала ў прамове».

Грашовы складнік прэміі – € 5 тысячаў.

Вольга Шпарага – аўтарка кнігі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі». Твор атрымаў у 2021 годзе прэмію імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

Шпарага – сузаснавальніца фемгрупы Каардынацыйнай рады і акадэмічная дырэктарка Офісу адукацыі для новай Беларусі.

Артыкулы
«Хацелася б, каб не толькі немцы яе прачыталі». Вольга Шпарага прэзентавала ў Берліне кнігу пра беларускую рэвалюцыю
2021.06.25 13:49

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў