У Польшчы пенсіянер зарэзаў на вуліцы 5-гадовага хлопчыка


У Познані 71-гадовы мужчына напаў на групу дзяцей і параніў нажом 5-гадовага хлопчыка. Пацярпелага выратаваць не ўдалося, ён памёр у шпіталі. Матывы зламысніка пакуль не высветленыя, перадаюць польскія медыі.

Месца нападу мужчыны на 5-гадовага хлопчыка ў Познані, Польшча. 18 кастрычніка 2023 года.
Фота: Mateusz Majchrzycki / TVN24 Poznań

Мужчына напаў на выхаванцаў дзіцячага садка, калі яны ішлі па вуліцы. Ён знянацку ўдарыў нажом у грудзі 5-гадовага хлопчыка, перадае «TOK FM». Зламысніка затрымаў мінак разам з супрацоўніцай паліцыі, якая была на выходным і выпадкова апынулася на месцы здарэння.

Калі прыехалі медыкі, хлопчык яшчэ дыхаў. Ён памёр у шпіталі падчас аперацыі, паведамляе TVN24.

Падазраваны – 71-гадовы мужчына, які жыве непадалёку. Пасля затрымання яму таксама спатрэбілася дапамога лекараў, ён паскардзіўся на задышку.

Матывы зламысніка пакуль не вядомыя. Раней у поле зроку паліцыі ён не трапляў.

Відавочцы кажуць, што з раніцы бачылі ў гэтым раёне паджылага мужчыну, які «бадзяўся без справы і назіраў за тым, што адбываецца».

Hавiны
Пракурорка запатрабавала смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве 3-гадовага сына
2023.10.16 17:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў