Грамадскі актывіст Ілля Дабратвор вырашыў вярнуцца ў Беларусь


Грамадскі актывіст Ілля Дабратвор з 2021 года жыве ў Польшчы. Нядаўна актывіст заявіў, што плануе вярнуцца ў Беларусь. «Народная Воля» высветліла, што ягоны допіс у сацсетках – зусім не жарт.

Ілля Дабратвор.
Фота: mff.by

У 2021 годзе сілавікі пераследавалі сям’ю Іллі Дабратвора. Ягоная жонка мусіла тэрмінова выехаць у Польшчу, праз некаторы час ён далучыўся да яе. Актывіст таксаваў, працаваў ахоўнікам на футбольных матчах.

У Польшчы сямʼя распалася, Ілля развёўся з жонкай. А ў адным з апошніх пастоў у Facebook ён напісаў, што ў яго зламалася машына і ён мае намер вярнуцца ў Беларусь. Пазней ён удакладніў, што едзе пад гарантыі Юрыя Васкрасенскага.

Вядома, што актывіст мае намер выехаць з Польшчы 23 ліпеня. Ён не выключае магчымага затрымання, але кажа, што не баіцца гэтага. І кажа, што яму дапамагаў Юрый Васкрасенскі.

«Ілля Дабратвор на самай справе звярнуўся да мяне па дапамогу. І, наколькі гэта ў маіх сілах, я аказваю садзейнічанне ў вяртанні Іллі дадому. Разам з тым хачу ўдакладніць, што вырашальнае слова будзе за праваахоўнымі органамі. Калі ў іх не будзе ніякіх пытанняў да Дабратвора, то ён можа без перашкодаў вярнуцца», – распавёў Васкрасенскі.

Пры гэтым сам Дабратвор не выключае, што планы могуць змяніцца і ён перадумае вяртацца ў Беларусь.

Беларус беларусу
Як беларусы Варшавы выратавалі шматдзетную беларускую сям’ю
2021.09.13 21:58

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў