Полк Каліноўскага адказаў на прапанову кіраўніка фонду BYSOL паразмаўляць


У штотыднёвым прэс-рэлізу палка Кастуся Каліноўскага адмоўна адказалі на прапанову размовы ад кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака. Раней полк беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне заявіў, што не атрымлівае дапамогу ад фонду «BYSOL».

Прэс-сакратарка заявіла, што нядаўняе відэа палка наконт фонду BYSOL з’явілася на падставе шматлікіх пытанняў ад іхных падпісчыкаў і зноў заявіла аб адсутнасці адносін з фондам:

«Полк не мае агульных справаў з фондам BYSOL, таму падставы для размовы па дадзенай тэме мы не бачым. Але прадстаўнікі фонду BYSOL заўсёды маюць магчымасць шчыра і адкрыта адказаць сваім данатарам».

На мінулым тыдні прэс-служба палка Каліноўскага апублікавала відэа з абвінавачваннямі фонду BYSOL у тым, што сабраныя грошы нібыта не даходзяць да тых, каму іх збіраюцца. Тады прадстаўніца палка Каліноўскага заявіла, што полк не супрацоўнічае з BYSOL, а той выкарыстоўвае фота ваяроў палка, узятыя без дазволу, а за ўвесь час правядзення збораў полк атрымаў ад BYSOL толькі 15 касак.

У адказ на гэта Андрэй Стрыжак апублікаваў запрашэнне прадстаўнікам палку Каліноўскага на «адкрытую і шчырую размову»:

Аднак у адказ на прапанову Стрыжака полк Каліноўскага адмовіўся з ім размаўляць і зноў заклікаў пераводзіць грошы наўпрост на іхныя рахункі.

Гісторыі
«Разборкі трэба адкласці да перамогі». Як працягваць дапамагаць Украіне і не «паехаць дахам»
2022.07.13 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў